Концерт-презинтация проекта – кафе-клуб Грай (Минск, Беларусь)
22.03.2018
20:00
Minsk

22 марта в кафе-салоне “Грай” состоится концерт-презентация музыкальной группы Warsoba.

Старажытныя дахрысціянскія тэксты і аўтэнтычныя дыялекты змешчаны ў прастору сучаснай еўрапейскай танцавальнай музыкі. Акустычнае абрамленне голасу складаюць акардэон, барабаны, бас-гітара, бузукі, сэмпліраванне, live looping.
Гісторыя

Музычны праект #WARSOBA пачаўся як дуэт AGATA, створаны ў 2015 годзе #ІрэнайКатвіцкай і #АляксеемВарсоба ў Мінску, #Беларусь. Дзякуючы арыгінальнай аўтарскай апрацоўцы старажытныя дахрысціянскія тэксты і аўтэнтычныя дыялекты знайшлі ў выкананні музыкантаў унікальнае гучанне. Прэзентацыя праекта адбылася ў жніўні 2015 года на XVI Міжнародным фэсце беларускай ідэнтыфікацыі «Trialoh» у мястэчку Крынкі, Польшча. У 2016 годзе музыканты выступілі ў ролі арганізатараў і ўдзельнікаў фэсту «Беларускі стыль» у Мінску. У гэтым жа годзе адбылося знаёмства і пачалося супрацоўніцтва ў вобласці лічбавай дыстрыбуцыі музыкі дуэта з VG Music Label (Music by VG in BMI publishers, USA). Дуэт здзейсніў вандроўку па Швецыі па запрашэнні tango-супольнасці, раскрываючы новыя грані музычнай канцэпцыі.

З часам праект ператварыўся ў творчую лабараторыю для таленавітых музыкантаў Беларусі. У верасні 2017 года да дуэта далучаюцца бубнач Алег Вайтулевіч, бас-гітарыст Ілля Дзягель і гітарыст (бузукі) Андрэй Апановіч; спецыяльным госцем праекта з’яўляецца флейтыст Ягор Джэйгала (індыйскія флейты бансуры).

Склад
Ірэна Катвіцкая – вакал, рамачны перкусійны барабан, акарына, званочкі, тамбурын
Аляксей Варсоба – акардэон
Алег Вайтулевіч – бубны
Ілля Дзягель – бас-гітара, live looping, FX
Андрэй Апановіч – бузукі, live looping, FX
Уваход вольны
кафе-салон Грай ул. Интернациональная 33, Минск
тел 8 029 612-11-13