9vJOjaBAV8k

Як усё пачыналася

Музычны праект WARSOBA пачаўся як дуэт AGATA, створаны ў 2015 годзе Ірэнай Катвіцкай і Аляксеем Варсоба ў Мінску, Беларусь. Дзякуючы арыгінальнай аўтарскай апрацоўцы старажытныя дахрысціянскія тэксты і аўтэнтычныя дыялекты знайшлі ў выкананні музыкантаў унікальнае гучанне. Прэзентацыя праекта адбылася ў жніўні 2015 года на XVI Міжнародным фэсце беларускай ідэнтыфікацыі «Trialoh» у мястэчку Крынкі, Польшча. У 2016 годзе музыканты выступілі ў ролі арганізатараў і ўдзельнікаў фэсту «Беларускі стыль» у Мінску. У гэтым жа годзе адбылося знаёмства і пачалося супрацоўніцтва ў вобласці лічбавай дыстрыбуцыі музыкі дуэта з VG Music Label (Music by VG in BMI publishers, USA). Дуэт здзейсніў вандроўку па Швецыі па запрашэнні tango-супольнасці, раскрываючы новыя грані музычнай канцэпцыі.

З часам праект ператварыўся ў творчую лабараторыю для таленавітых музыкантаў Беларусі. У верасні 2017 года да дуэта далучаюцца бубнач Алег Вайтулевіч, бас-гітарыст Ілля Дзягель і гітарыст (бузукі) Андрэй Апановіч; спецыяльным госцем праекта з’яўляецца флейтыст Ягор Джэйгала (індыйскія флейты бансуры).

Склад

Ірэна Катвіцкая – вакал, рамачны перкусійны барабан, акарына

Аляксей Варсоба – акардэон

Алег Вайтулевіч – бубны

Ілля Дзягель – бас-гітара, live looping, FX

Андрэй Апановіч – бузукі, live looping, FX

Музыкі

Ірэна Катвіцкая – фолк-спявачка, кампазітар, піяністка, выкладчык, этнамузыколаг, аўтар музыкі да перформансаў. Дыплом за ўнёсак у развіццё этнічнай спадчыны трансмежнага рэгіёну Беларусь-Польшча (2013, Гародня, Беларусь). Сцэны: Маскоўская дзяржаўная кансерваторыя, Рахманінаўская зала; Гарадская ратуша, Осла, Нарвегія; Вялікая зала Беларускай дзяржаўнай філармоніі і інш.

Аляксей Варсоба – кампазітар, аранжоўшчык, выкладчык, аўтар музыкі да кінастужак, анімацыі, рэкламы, спектакляў, перформансаў. Лідар інструментальнага трыа «Port Mone». Стыпендыят праграмы Міністэрства культуры Рэспублікі Польшча «Gaude Polonia-2017».

Алег Вайтулевіч – музыкант, бубнач, удзельнік калектываў «Pukstband», «Серебряная свадьба», «True Litwin Beat». З 2016 удзельнік фольк-мадэрн групы «Палац».

Ілля Дзягель – музыкант, арганізатар імпрэз, заснавальнік сэрвісу па продажы квіткоў анлайн Tamtam, удзельнік праектаў «Afrococoa», «Сестричкин луч».

Андрэй Апановіч – музыкант, мультыінструменталіст, стваральнік сольнага праекта «Triangle».

Музыка

Старажытныя дахрысціянскія тэксты і аўтэнтычныя дыялекты змешчаны ў прастору сучаснай еўрапейскай танцавальнай музыкі. Акустычнае абрамленне голасу складаюць акардэон, барабаны, бас-гітара, бузукі, сэмпліраванне, live looping.

Стыль

world music, pop folk, urban folk, ethno jazz, art folk